Обновления

Унікальны зааморфны амулет знойдзены на паселішчы Асавец-2

Унікальны зааморфны амулет знойдзены на паселішчы Асавец-2

Завяршаецца археалагічная экспедыцыя Інстытута гісторыі НАН Беларусі пад кіраўніцтвам загадчыка аддзела археалогіі першабытнага грамадства Максіма Чарняўскага па даследаванню паселішча неаліту - ранняга бронзавага веку Асавец 2 (Бешанковіцкі р-н Віцебскай вобласці).

🔍За час работы на помніку былі выяўлены шматлікі матэрыял пераважна паўночнабеларускай культуры:
🔹фрагменты посуду,
🔹 касцяныя, рагавыя, крамянёвыя вырабы,🔹паляўнічая зброя,
🔹рыбацкі рыштунак,
🔹мастацкія вырабы і ўпрыгожванні.

💥💥💥 Пры зачыстцы мацерыка сёння быў знойдзены ўнікальны зааморфны амулет паўночнабеларускай культуры, які датуецца сярэдзінай 3-га тыс. да н. э.

Як думаеце, на каго падобная выява? Дасылайце меркаванні, а за правільны адказ - ад археолага прыз і экскурсія ў музей Інстытута гісторыі!

Обновлено:

← К новостям